Новости школы
19.03.2021
Гадзіна духоўнасці
З нагоды Дня праваслаўнай кнігі ў Трабскім яслях-садзе – сярэдняй школе прайшла сустрэча “Біблія – вечная кніга” з настаяцелем храма Святых апосталаў Пятра і Паўла аг.Трабы протаіерэем Аляксандрам Дзянішчыцам. Вучні даведаліся аб дзейнасці Кірыла і Мяфодзія, першадрукароў Францыска Скарыны і Івана Фёдарава, паходжанні і гісторыі сучаснага алфавіта. У ходзе гутаркі параўналі старажытныя кнігі і сучасныя выданні.
Протаіерэй Аляксандр прывез і прадэманстраваў выданні царкоўнай літаратуры ХІХ стагоддзя і адзначыў, што праваслаўная кніга служыць для станаўлення душы і светапогляду чалавека. У канцы сустрэчы айцец Аляксандр сказаў: “Неабходна паважаць не толькі царкоўную кнігу, але і мастацкую, свецкую; у першую чаргу тую, па якой вядзецца навучанне ў школе”.
Вучні з цікавасцю слухалі святара, задавалі пытанні, на якія атрымалі грунтоўныя адказы. Пасля мерапрыемства доўга яшчэ яны гутарылі з протаіерэем Аляксандрам Дзянішчыцам, разглядалі царкоўныя выданні. Гэты час для прысутных быў часам духоўнага ўдасканалення.