Шапка
ОСНОВНОЕ МЕНЮ
Инновационный
проект
Ресурсный центр

Наши координаты:

231352 д.Трабы
ул. Школьная, 6
trabysch@gmail.com
тел. 8 - 01595 -62335


Портал президента РБ
ЕДИ
Национальный правовой портал
ОО БРПО
Министерство образования
Год малой радзімы
УО Гродненского облисполкома
Детский правовой сайт
Ивье ООСиТ
adu.by
Безвизовый въезд Гродно
БРСМ
Миссия жить
Выход есть!
Жыву ў Беларусі
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Год молодежи
Счетчик посещений

html counterсчетчик посетителей сайта
Главная Учащимся Учителям Родителям Шестой день Карта сайта




З 1 верасня 2018 года ва ўстанове адукацыі пачалася дзейнасць па рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”.

Навуковае суправаджэнне праекта:

Слесарава Іна Мікалаеўна, дацэнт кафедры сучасных методык і тэхналогій адукацыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Пашковіч Таццяна Фадзееўна, метадыст вышэйшай катэгорыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнайадукацыі”; Доўгаль Дзмітрый Аляксандравіч, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай мовы, намеснік дэкана факультэта пачатковай і музычнай адукацыі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова

Мэта інавацыйнага праекта – фарміраванне і развіццё асобы вучня, гатовай “да ўмацавання культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа; забеспячэння захавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы” праз эвалюцыяніраванне этнакультурных традыцый у межах адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі.

Задачы інавацыйнага праекта:

  1. Распрацаваць і рэалізаваць сістэму кіравання, якая забяспечвае ўключэнне педагогаў у працэс рэалізацыі інавацыйнага праекта шляхам авалодання этнакультурнымі тэхналогіямі, на аснове сучасных прынцыпаў менеджменту.
  2. Забяспечыць навукова-метадычнае суправаджэнне на ўсіх этапах рэалізацыі інавацыйнага праекта, якое садзейнічае самаадукацыі педагогаў сродкамі тэарэтычнага асэнсавання канцэптуальных асноў праекта і вызначэння кірунку індывідуальных педагагічных даследаванняў для фарміравання і развіцця інавацыйнага педагагічнага вопыту.
  3. Арганізаваць метадычнае суправаджэнне, якое забяспечвае прыняцце педагагічнымі работнікамі этнапедагогікі як сацыягуманітарнай каштоўнасці і эфектыўнага сродку ўзбагачэння зместу адукацыі, стварае ўмовы для авалодання педагогамі этнакультурнымі тэхналогіямі ў спалучэнні з сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі і садзейнічае індывідуальнамуасобаснаму і прафесійнаму развіццю.
  4. Узбагаціць і пашырыць адукацыйнае асяроддзе ўстановы адукацыі, закладваючы і развіваючы этнакультурныя традыцыі шляхам падрымкі ініцыятыў вучняў, педагагічных работнікаў, законных прадстаўнікоў і сацыяльных партнёраў, праз спалучэнне культуры і педагагічных здабыткаў для фарміравання і развіцця вучня як захавальніка і носьбiта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.
  5. Арганізаваць псіхолага-педагагічнае забеспячэнне інавацыйнага праекта, якое садзейнічае фарміраванню і развіццю этнакультурнай кампетэнцыі ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу.
  6. Стварыць спрыяльныя ўмовыдля працэсу фарміравання, прадстаўлення і трансляцыі педагогамі інавацыйнага педагагічнага вопыту ў галіне этнапедагогікі, распрацаваць метадычныя матэрыялы па ўкараненні яго ў масавую адукацыйную практыку.

Ідэя праекта:

  1. выкарыстанне ў адукацыйным працэсе сацыяльных праектаў, краязнаўчых квэст-маршрутаў, вэб-квэстаў як сродкаў фарміравання этнакультурнай кампетэнтнасці вучняў;
  2. уключэнне ў актыўную дзейнасць педагагічных работнікаў праз выкарыстанне этнакультурных тэхналогій, якія забяспечаць фарміраванне і развіццё асобы вучня як носьбiта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.

Чакаемыя вынікі:

  1. Развіта актыўная грамадзянская і асобасная пазіцыя вучня, гатовага да ўмацавання культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа, сфарміраваны навыкі этнакультурнай граматнасці і этнічнай талерантнасці вучняў.
  2. Сфарміравана ўпраўленчая кампетэнцыяпедагогаў на аснове сучасных прынцыпаў менеджменту, якая забяспечвае ажыццяўленне самадукацыі ў галіне этнакультурнай педагогікі; фарміраванне, апісанне і прадстаўленне інавацыйнага педагагічнага вопыту; праяўленне ініцыятывы ў стварэнні і замацаванні традыцый установы адукацыі па ўкараненні этнакультурных тэхналогій у адукацыйны працэс; гатоўнасць да распрацоўкі планава-стратэгічных дакументаў, якія прызнаюць этнакультуру як сацыягуманітарную каштоўнасць, а этнапедагогіку як эфектыўны сродак ўзбагачэння зместу навучання і выхавання.
  3. Створаны аб’яднанні па інтарэсах, клубы, тэатральны калектыў шляхам падрымкі ініцыятыў вучняў, педагагічных работнікаў, законных прадстаўнікоў і сацыяльных партнёраў, якія садзейнічаюць фарміраванню і развіццю вучня як захавальніка і носьбiта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.