Шапка
О ШКОЛЕ
История
Педколлектив
Попечительский совет
Ученики
Сотрудничество
Режим работы
Расписание
Документы

Наши координаты:

231352 д.Трабы
ул. Школьная, 6
trabysch@gmail.com
тел. 8 - 01595 -62335


Портал президента РБ
ЕДИ
Национальный правовой портал
ОО БРПО
Министерство образования
Год малой радзімы
УО Гродненского облисполкома
Детский правовой сайт
Ивье ООСиТ
adu.by
Безвизовый въезд Гродно
БРСМ
Миссия жить
Выход есть!
Жыву ў Беларусі
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Год молодежи
Счетчик посещений

html counterсчетчик посетителей сайта
Главная Учащимся Учителям Родителям Шестой день Карта сайта

Образование в Трабах


Первые упоминания От семилетки до десятилетки Школа XXI века Еврейская школа


Еврейская школа

Уяўленне аб узроўні адукацыі Ў Трабах будзе няпоўным без уліку яўрэйскіай рэлігійнай школы-хедэры. Яны пачалі дзейнічаць у мястэчку ў пачатку ХІХ ст і захаваліся да 1942 года. Дзейнасць яўрэйскіх навучальных устаноў немагчыма ацаніць адназначна. З аднаго боку, яны ўносілі ў яўрэйскае асяроддзе пісьменнасць, прывівалі любоў да рэлігійных і нацыянальных традыцый, а з другога – нельга не заўважыць аднабаковасць гэтай асветы (адсутнасць свецкіх прадметаў) і невысокі ўзровень адукацыі настаўнікаў. Урокі давалі людзі, меўшыя “хатнюю адукацыю”, былыя навучэнцы гімназій ці дзяржаўных вучылішчаў – рэдкасць. У сярэдзіне XІX ст. у праграме талмуд-торы адсутнічалі і пыродазнаўчыя дысцыпліны, і калі на вывучэнне Талмуда штодзень адводзілася 9 гадзін, то на рускую мову, арыфметыку і чыстапісанне разам – толькі дзве гадзіны.

sch

Традыцыйная сістэма адукацыі ў яўрэяў мела на мэце забеспячэнне ўсеагульнай пачатковай адукацыі хлопчыкаў і працяг далейшай вучобы ў вышэйшых установах для найбольш здольных з іх. Да трохгадовага ўзросту хлопчыкі выхоўваліся разам з дзяўчынкамі, знаходзячыся пад апекай маці. Яны аднолькава апраналіся, насілі тыя ж самыя прычоскі. З трох гадоў у дзяўчынцы прызнавалі жаночую істоту і на яе конт распаўсюджваўся запавет аб забароне знаходзіцца сам-насам з мужчынай у зачыненым пакоі. Яе паступова прывучалі да хатняй працы і выканання жаночых рытуалаў (напрыклад, запальвання шабатных свечак). Хлопчыкі з 3-х гадоў пачыналі атрымоўвць адукацыю.

Пачатковую адукацыю можна было атрымаць у прыватных настаўнікаў-меламедаў.

Хедэры існавалі ў любым, нават дробным і буйным мястэчку, дзе жылі яўрэі. Па традыцыі ўсе без выключэння яўрэйскія хлопчыкі ад 4 да 13 гадоў вучыліся ў хедэрах. За навучанне бацькі плацілі меламеду ўстаноўленую суму, за бедных плаціў кагал. Таму ў яўрэйскіх абшчынах фактычна адсутнічалі непісьменныя людзі.