Шапка
О ШКОЛЕ
История
Педколлектив
Попечительский совет
Ученики
Сотрудничество
Режим работы
Расписание
Документы

Наши координаты:

231352 д.Трабы
ул. Школьная, 6
trabysch@gmail.com
тел. 8 - 01595 -62335


Портал президента РБ
ЕДИ
Национальный правовой портал
ОО БРПО
Министерство образования
Год малой радзімы
УО Гродненского облисполкома
Детский правовой сайт
Ивье ООСиТ
adu.by
Безвизовый въезд Гродно
БРСМ
Миссия жить
Выход есть!
Жыву ў Беларусі
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Год молодежи
Счетчик посещений

html counterсчетчик посетителей сайта
Главная Учащимся Учителям Родителям Шестой день Карта сайта

Образование в Трабах


Первые упоминания От семилетки до десятилетки Школа XXI века Еврейская школа


Первые упоминания

Па няпоўных дадзеных архiўных дакументаў першая каталіцкая школа была адчынена ў Трабах каля 1534 года, а ў 1851 годзе (а магчыма нават і ў 1842г.) у Трабах было створана сельскае прыходскае вучылiшча ведамства Мiнiстэрства дзяржаўнай маёмасцi.

У 1857 годзе тут працаваў 1 настаунiк, вучылася 45 вучняў, мелiся 57 падручнiкаў i 15 пропiсаў.

У 1890г. школа ператворана ў народнае вучылiшча па рашэнню валасной управы.

З архіваў касцёла вядома, што настаўнікам Трабскага народнага вучылішча ў 1887 годзе быў настаўнік К. Маеўскі, аб чым захаваўся запіс у пісьме настаўніка да святара П.Сухоцкага.

Першая школа знаходзілася на месцы дома Казлова Мікалая Іосіфавіча. Гэты дом належыў памешчыку Паплаўскаму, які ў 1890 годзе прыйшоў у нягоднасць. Памешчык у ім не жыў, і валасное упраўленне памясціла ў ім школу, дзе працаваў настаўнік Рудзевіч. Гэта была трохкласная школа з лікам вучняў 45 чалавек і адзіная ва ўсёй воласці. Ветхасць памяшкання школы прымусіла валасное упраўленне ў 1894 годзе пабудаваць новую школу, а прыбудова да яе была зроблена ў часы улады Рэчы Паспалітай. Гэта новая школа складалася з аднаго класнага пакоя, настаўніцкай і кватэры настаўніка.

У 1894 годзе у Трабы прыехаў новы настаўнік Іванкевіч, які працаваў да пачатку Першай сусветнай вайны. У 1910 годзе былі адкрытыя пачатковыя школы ў прылеглых да мястэчка вёсках: Брагах, Грушанцах, Запольцах, Мільках, Сенкенятах з лікам вучняў па 10 – 12 чалавек. Заробак настаўніка складаў 150 руб. у год, у школе быў вартаўнік, якому плацілі 17 руб. у год і 15 руб. адводзілася на ацпленне школы ў зімовы перыяд.

Дровы павінен быў закупляць настаўнік. Так было да 1900 года.

З 1900 года па 1910 год пачаліся ўстанаўлівацца надбаўкі: за кожныя 5 год працы да 30 рублёў.

У 1912 годзе школа была пераарганізаваная ў двухклассную: тры аддзяленні першага класса і два аддзяленні другога класса. Тут ужо плацілі настаўніку 25 рублёў у месяц, а на аплату працы вартаўніка, нарыхтоўку дроў, арэнду памяшкання, асвячэнне дадаткова выдзялялася яшчэ 300 рублёў у год.

У другім классе заканчвалася вывучэнне матэматыкі па Малініну-Бурэніну, геаметрыі (плошча круга, аб’ём шара). Фізіку і хімію ў школе не вывучалі. Язык вывучаўся толькі рускі. Прыборамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў школе былі: аршын, сажань, метр, геаграфічная карта (мелавая навука). Заняткі пачыналіся ў 8 гадзін раніцы 1 кастрычніка і заканчваліся 15 мая.

Вучоба ў школе заканчвалася выпускнымі экзаменамі. Абавязковага навучання не было. Вучыўся толькі той, хто мог добра вучыцца. За паспяховасць вучняў настаўнік не адказваў, Але нёс сур’ёзную адказнасць за граматнасць вучня. За адсеў вучняў са школы не адказваў ніхто, таму навучанне насельніцтва ішло стыхійна. Прыслаў бацька вучыцца, і настаўнік вучыць, не прыйшоў – няма вучобы. Настаўніку адпускных не плацілі. А атрымліваў жалаванне кожны месяц цэлы каляндарны год. Тыя вучні, што скончылі двухклассную школу маглі ісці працаваць толькі пісцом да пісара, спадзеючыся пасля заняць месца пісара ў валасным упраўленні. У рэдкім выпадку вучні паступалі вучыцца далей у гарадское вучылішча ў Вільню, або Гродна. Сяляне не мелі магчымасці забяспечыць поўнае ўтрыманне дзяцей ў гарадскіх вучылішчах, а таму паступалі толькі заможныя сяляне. Асабліва адораныя вучні маглі паступаць у настаўніцкую семінарыю, Але паступаючы павінен быў заплаціць «себякоштныя» грошы, якія ў выпадку непаступленя, не вярталіся гаспадару. Значыць, усё утрыманне і экзаменатараў і экзаменуемых адбывалася за кошт бацькоў.

Карацей кажучы, асобы, якія закончылі двукласнае вучылішча, у асноўнай массе былі толькі граматнымі сялянамі, якіх на ўсю воласць было 40-50 чалавек. На ўвесь Ашмянскі уезд было 3 інспектары, якія здзяйснялі кантроль над работай школ і настаўнікаў. Школа не мела ніякай падсобнай гаспадаркі і якіх небудзь сельскагаспадарчых ведаў праз школу не здзяйсняла. Зрэдку ў выхадныя дні ў школе збіраліся бацькі і вучні на нядзельныя чытанні, якія суправаджаліся чароўным Ліхтаром. Ва ўездзе існавала таварыства цвярозасці, па лініі якога на нядзельныя чытанні ў школу накіроўвалі чароўны ліхтар і бібліятэчку да яго. У гэтым і заключалася ўся культурная работа школы і мястэчка. Уся астатняя работа вялася царквою і касцёлам. Настаўнік і сам быў замкнёны ў чатырох сценах школы. Ён меў толькі 3 святочна-забаўляльныя дні ў годзе: Вялікдзень, Каляды, Новы год. У гэтыя дні настаўнік ішоў на сямейны вечар да бацюшкі, урадніка, або валаснога старшыні.